Краму symbal.by праверылі на продаж “забароненай сімволікі”

У офіс symbal.by накіравалі ўчастковага, каб праверыць краму на распаўсюджанне забароненай сімволікі. Міліцыю накіравалі праз затрыманне хлопца з бел-чырвона-белым сцягам падчас футбольнага матча ў Маладзечне. Аматар футбола распавёў, што набыў гістарычную сімволіку Беларусі менавіта ў symbal.by.

“Больш за ўсё здзівіла, што ў паперах ва ўчастковага было пазначана, што гэта забароненая сімволіка, — кажа ўладальнік крамы Павел Белавус. — Я яго папрасіў паказаць паперы, згодна з якімі гэты сцяг забаронены. Мне самому стала цікава, ці ёсць яны! Прынамсі я такіх не ведаю. Мы зарэгістраваныя афіцыйна і прадаём гэты сцяг як гістарычную сімволіку і як дзяржаўны сцяг Беларусі з 1991 па 1995 год. Ужо толькі гэты факт робіць яго гістарычным. Участковы выслухаў тлумачэнні і сышоў”.

Абсурднасць сітуацыі ў тым, што падобная праверка адбылася менавіта 27 ліпеня, у дзень, калі была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі