Кожны трэці жыхар Беларусі не робіць зберажэнняў

Кожны трэці жыхар Беларусі не робіць зберажэнняў

Кожны трэці жыхар Беларусі не робіць зберажэнняў, а ўсе наяўныя сродкі траціць на бягучыя выдаткі. Пра гэта сведчыць даследаванне, праведзенае беларускімі сацыёлагамі ў студзені-лютым 2016 года. Яно мае назву "Ацэнка і аналіз фінансавай пісьменнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь".

Як паведаміла БЕЛТА загадчыца сектарам сацыялогіі інавацый Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святлана Кройтар, траціна з тых беларусаў, хто мае магчымасці і жаданне адкладваць грошы, робяць гэта для паляпшэння свайго жыцця ў будучыні. Каля 17% апытаных адкладваюць грошы, каб пакінуць сродкі дзецям, каб валодаць фінансавай незалежнасцю. Менш за 8% беларусаў, якія паўдзельнічалі ў даследаванні, для атрымання дадатковых прыбыткаў выкарыстоўваюць працэнты па ўкладах, а для гульні на фондавым рынку грошы адкладваюць толькі 0,3%.

Сацыёлагі высветлілі, што каля 82% тых беларусаў, якія не могуць адкладваць грошы, асноўнай прычынай гэтага назвалі свае невялікія даходы.

Цікава, што толькі кожная пятая сям'я з апытаных спачатку адкладвае грошы, а ўжо пасля траціць тое, што засталося. Большасць робяць наадварот — спачатку трацяць свае сродкі, а калі нешта засталося, пераводзяць іх у зберажэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі