Вы тут

Кошты на маскі і санітайзеры ў Беларусі будуць рэгуляваць да 4 кастрычніка

У Беларусі абмяжоўваюць кошты на маскі і санітайзеры / БЕЛТА

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) падоўжыла да 4 кастрычніка дзяржрэгуляванне коштаў на маскі і дэзінфекцыйныя сродкі. Рашэнне прынятае пастановай №47 ад 13 ліпеня 2020 года, якая афіцыйна апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пад гэтую меру трапілі як медыцынскія маскі, так і антыбактэрыяльныя ды абеззаражвальныя сродкі, у тым ліку гелі і спрэі. Выключэнне склалі сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны, а таксама ў прамысловых, ветэрынарных і сельскагаспадарчых мэтах.

Рэнтабельнасць вытворцаў такіх тавараў абмежаваная 10%, імпарцёраў — таксама 10%. Максімальная аптовая надбаўка да адпускной цаны не можа складаць больш за 15%. Такой жа велічыні павінна быць і максімальная гандлёвая надбаўка (з улікам аптовай).

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 7 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.