Кошты на асобныя маркі цыгарэт узраслі на 21%

На 20% падаражэюць цыгарэты Velvet (цяпер 10 200 рублёў). Кошты на Lucky Strike Click&Roll падвысіліся на 3,4% (да 15 тысяч рублёў), на цыгарэты Dunhill і цыгарэты Aroma Rich — амаль на 6% (да 19 тысяч рублёў).



Гэта будзе другое сёлета падвышэнне коштаў на тытунёвыя вырабы. 1 студзеня максімальныя рознічныя цэны на большасць марак цыгарэт выраслі на 1-26%.


Згодна з Асобнай часткай Падатковага кодэксу, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічны кошты на цыгарэты. Раней гэтыя цэны рэгулявала Міністэрства эканомікі, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі