Кошт вады без лічыльніка для сям'і з трох чалавек павялічыцца на 30 тысяч

Колькасць кватэраў, абсталяваных прыборамі ўліку вады, у Беларусі павялічылася з 94% да 95%. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў начальнік аддзела эксплуатацыі жыллёвага фонду Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Міхаіл Коласаў. Ён нагадаў, што з 1 траўня 2009 года грамадзяне, якія не ўсталявалі лічыльнікі вады, будуць плаціць за паслугі водазабеспячэння і каналізацыі па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё выдаткаў. Такім чынам, паводле папярэдніх разлікаў, сям'я з трох чалавек без лічыльніка будзе плаціць за водазабеспячэнне, каналізацыю і падагрэў воды ў сярэднім у месяц на 30 тыс.руб. больш, чым сям'я, якая ўсталявала прыборы.

Колькасць кватэр, дзе ўсталёўваюцца прыборы ўліку вады, павялічваецца ў сярэднім за месяц на 10 тысячаў. Разам з тым Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі не разлічвае на стоадсоткавы ахоп прыборамі ўсіх кватэр краіны. Ёсць яшчэ дамы, дзе эканамічна немэтазгоднае альбо тэхнічна немагчымае ўсталяванне гэтых прыбораў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі