Кортні Лав адрадзіла гурт Hole

Кортні Лав абвясціла аб уз'яднанні гурта Hole, вакалісткай якога яна была з 1989 па 2002 год. Адроджаны калектыў дапаможа ўдаве Курта Кабейна запісаць альбом "Nobody’s Daughter".
Першапачаткова Лав збіралася запісаць альбом самастойна, аднак пазней вырашыла звярнуцца па дапамогу да былых калег. Таксама ў працы над пласцінкай узялі ўдзел лідэр The Smashing Pumpkins Білі Корган і аўтар песень і прадзюсер Лінда Перы, вядомая па супрацоўніцтве з такімі спявачкамі як Пінк, Шэрыл Кроў, Крысціна Агілера і Гвэн Стэфані, піша часопіс Rolling Stone.

Рэліз "Nobody’s Daughter" неаднаразова пераносіўся. Чакалася, што ён з'явіцца ў продажы не пазней за лета 2009 года.

Аднак цяпер Лав мяркуе, што альбом выйдзе ў канцы гэтага — пачатку наступнага года.

Фота: static.nme.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі