Конкурс ад гурта РСП: Каго любіш? Люблю гапара!

Ты закаханы ў дзяўчыну, у сяброў ці ў работу? Раскажы пра гэта свету, Еўрарадыё і гурту "Разбітае Сэрца Пацана" на жывой мове беларускіх індустрыяльных раёнаў і самага блізкага да народу беларускага бойз-бэнда. Аўтар самага кранальнага гапарскага прызнання на самай якаснай "трасянцы" пойдзе на канцэрт "РСП" у клубе Re:public 24 лютага задарма.

 

Пакідай свае адказы да 20:30 16 лютага (чацвер) у каментарыях да запісу на сайце ды адпаведных постаў Вконтакте і ў Фэйсбуку. Еўрарадыё абярэ шорт-ліст лепшых прызнанняў, а іх лёс вырашыцца шляхам самага чэснага галасавання ў сацыяльных сетках. Да вечара пятніцы ты зможаш "лайкаць" магчымых пераможцаў.

 

Пра вынікі конкурсу, мы, як заўжды, даведаемся ў жывым эфіры "Музычнага тунелю" у пятніцу 17 лютага ў 20:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі