Вы тут

Колькі нецвярозых кіроўцаў затрымалі ў першыя суткі новага года

Як пачаўся год для кіроўцаў / pixabay

За суткі супрацоўнікі ДАІ Мінска затрымалі 10 нецвярозых кіроўцаў, паведамілі ў ДАІ. На праезнай частцы атрымалася спыніць 17 нецвярозых пешаходаў. Таксама за суткі мінскія аўтаінспектары спынілі 29 бяспраўнікаў.

Гэта значна больш, чым за папярэднія суткі. Тады супрацоўнікі ДАІ затрымалі толькі пяцярых кіроўцаў у стане ап'янення. І спынілі 14 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі бяспраўнікамі. А вось лік нецвярозых пешаходаў на дарозе стабільна высокі.

Супрацоўнікі ДАІ просяць паведамляць пра выпадкі, калі кіроўца сядае за руль у стане алкагольнага ап'янення, каб пазбегчы магчымай трагедыі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.