Колькасць заражаных каранавірусам у свеце набліжаецца да 100 тысяч чалавек

Колькасць заражаных каранавірусам у свеце набліжаецца да 100 тысяч чалавек

Колькасць заражаных каранавірусам у свеце складае больш за 98 тысяч чалавек. З іх у КНР — 80,5 тысячы. За суткі ў гэтай краіне зафіксавалі толькі 143 новых выпадкі заражэння, у свеце — 2241 выпадак, паведамляе bbc.com.

Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ахвярамі каранавіруса ў Кітаі сталі 3015 чалавек, у іншых краінах — 267. Па-ранейшаму найбольш складаная сітуацыя захоўваецца ў Кітаі, Паўднёвай Карэі, Іране, Японіі і Італіі. У пятніцу зарэгістраваная першая смерць ад каранавіруса COVID-19 у Вялікабрытаніі. Агулам у гэтай краіне налічваецца 116 выпадкаў заражэння, большасць з іх — у Лондане.

У Беларусі вядома пра шэсць выпадкаў заражэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі