Колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце наблізілася да 940 тысяч

Колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце наблізілася да 940 тысяч

Больш за 937 тысяч чалавек заразіліся каранавірусам з пачатку пандэміі. Такія звесткі падаюцца на сайце даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі ўніверсітэта Джонса Хопкінса (ЗША). 

У параўнанні з мінулымі суткамі колькасць інфікаваных у свеце вырасла на 78 тысяч чалавек. 

За ўвесь час пандэміі больш за 47 тысяч чалавек памерлі, амаль 194 тысячы вылечыліся.

Першае месца па колькасці захварэлых трымаюць Злучаныя Штаты — 216,5 тысячы чалавек. У сумную тройку лідараў уваходзяць таксама Італія (110,5 тысячы) ды Іспанія (104 тысячы). Кітай, адкуль каранавірус пачаў сваё шэсце па свеце, знаходзіцца на чацвёртым месцы (82 тысячы).

Колькасць людзей, якія заразідіся каранавірусам у Беларусі, невядомая, бо Мінздароўя не называе афіцыйны лік. Паводле афіцыйных звестак, памерлі два чалавекі, у якіх дыягнаставалі каранавірус. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі