Насельніцтва Мінска паставіла рэкорд — да 2 млн засталося зусім крыху!

Насельніцтва Мінска паставіла рэкорд — да 2 млн засталося зусім крыху!

Колькасць насельніцтва Мінска дасягнула найбольшай лічбы за ўсю гісторыю. На 1 студзеня 2019 года у сталіцы жыў 1 мільён 992 тысячы 800 чалавек, піша “Наша Ніва”.

Пры гэтым роўна год таму статыстыка паказвала 1 982 400 жыхароў — за год лічба вырасла на 10 400 чалавек.

Дадзеныя пра колькасць насельніцтва ў Мінску публікуюцца кожны квартал. Варта адзначыць, што рэзкі прырост адбываецца толькі перад Новым годам:

  • 1 ліпеня 2017 — 1 975 800 
  • 1 кастрычніка 2017 — 1 974 100 (-1700)
  • 1 студзеня 2018 — 1 982 400 (+8300)
  • 1 красавіка 2018 — 1 982 700 (+300)
  • 1 ліпеня 2018 — 1 981 700 (-1000)
  • 1 кастрычніка 2018 — 1 980 400 (-1300)
  • 1 студзеня 2019 — 1 992 800 (+12400)
     

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі