КНДР абвінаваціла ЗША ў ціску і ваенных пагрозах

КНДР абвінаваціла ЗША ў ціску і ваенных пагрозах

Паўночная Карэя заяўляе, што Злучаныя Штаты чыняць на яе ціск перад маючым адбыцца гістарычным самітам КНДР і ЗША. Прадстаўнік паўночнакарэйскага МЗС заявіў, што краіну наўмысна правакуюць прапановай не пашыраць санкцыі ў абмен на адмову ад ядзернай зброі. Чыноўнік, якога цытуе дзяржаўнае агенцтва KCNA, кажа, што Вашынгтон дэзарыентуе грамадскую думку, калі заяўляе, быццам абяцанне пазбавіцца ад ядзернай зброі стала вынікам санкцыяў ці іншых спосабаў ціску, перадае ВВС.

Апроч таго, Пхеньян незадаволены перакідваннем амерыканскай ваенный тэхнікі на Карэйскі паўвостраў.

Раней кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын і прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін сустракаліся ў памежнай зоне Пханмунджом, дзе правялі перамовы. Яны падпісалі пагадненне аб ядзерным раззбраенні. Паўночнакарэйскі кіраўнік таксама паабяцаў публічна зачыніць ядзерны палігон, дзе раней праводзіліся выпрабаванні.

Пасля гэтай сустрэчы амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп выказаўся, што працягне палітыку санкцыяў і іншых спосабаў ціску на КНДР, бо на яго думку менавіта такая жорская пазіцыя дапамагла запусціць працэс урэгулявання канфлікту паміж Сеулам і Пхеньянам.

У траўні павінны адбыцца перамовы паміж Трампам і Кім Чэн Ынам, але іх дата пакуль не названая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі