Кіяўляне зноў прачнуліся ад выбухаў — ахвяр няма

Кіеў / канал Кіеўскай гарадской рады
Кіеў / канал Кіеўскай гарадской рады

Ракетныя ўдары па інфраструктуры Кіева былі нанесены сёння ўранку, расказалі ў Кіеўскай гарадской радзе.

“На дадзены момант ахвяр у выніку ракетных удараў па аб'ектах інфраструктуры няма. Аднаго пацярпелага шпіталізавалі. Службы працуюць на месцах, па якіх былі здзейснены атакі”, — напісаў мэр горада Віталь Клічко ў афіцыйным тэлеграм-канале.

Удары наносіліся па аб'ектах "Укрзализныци", піша ВВС са спасылкай на старшыню назіральнай рады чыгуначнай кампаніі Сяргея Лешчанку.  Пазней Мінабароны РФ на афіцыйным брыфінгу заявіла, што на ўскраіне Кіева былі знішчаны пастаўленыя ўсходнееўрапейскімі краінамі танкі Т-72 і іншая бранятэхніка, што змяшчалася ў карпусах вагона-рамонтнага прадпрыемства, цытуе Meduza.

Энергаатам заявіў, што раніцай расійская крылатая ракета, “падобная на ракету тыпу “Калібр” праляцела крытычна нізка над Паўднёваўкраінскай АЭС. Там выказалі здагадку, што гэта можа быць ракета, выпушчаная ў бок Кіева.

Расіяне “дагэтуль не разумеюць, што нават наймалы адломак ракеты, які можа трапіць у працоўны энергаблок, можа справакаваць ядзерную катастрофу”, падкрэслілі ў Энергаатаме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі