Кітайскія кампаніі рэалізуюць у Беларусі праект у галіне чыгуначнай тэхнікі

Кітайскія кампаніі рэалізуюць у Беларусі праект у галіне чыгуначнай тэхнікі

Доўгатэрміновы інвестыцыйны праект у сферы развіцця чыгуначнай тэхнікі ў Беларусі будуць рэалізоўваць дзве кітайскія кампаніі — “Кітайская кампанія па экспарце і імпарце электраабсталявання” (CUEC) і “CRRC Датунская электравозабудаўнічая кампанія”. Пагадненне аб супрацоўніцтве з гэтымі інвестарамі падпісала 9 снежня ў Мінску Беларуская чыгунка. У адпаведнасці з дакументам, будзе створаная сумесная кампанія “ЦРРЦ-КУЭК ЧыгунДарТэхніка”.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на заснавальнікаў, асноўнымі відамі дзейнасці створанай кампаніі будзе пастаўка, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне чыгуначнай тэхнікі.

Маштабныя праекты ў Беларусі CUEC рэалізуе ўжо болей за сем гадоў. У прыватнасці, у 2010 годзе кампанія CUEC і Датунская электравозабудаўнічая кампанія падпісалі з Белчыгункай кантракт на пастаўку 12 электравозаў серыі БКГ-1. У 2013 годзе быў заключаны кантракт на пастаўку 18 адзінак рухомага саставу серыі БКГ-2. Гарантыйнае і сервіснае абслугоўванне пастаўленых электравозаў забяспечваюць кітайскія спецыялісты на базе лакаматыўнага дэпо ў Баранавічах.

З 2010 па 2015 год CUEC рэалізавала ў Беларусі праект электрыфікацыі чыгуначнага ўчастку Асіповічы — Гомель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі