Кітайскім турыстам забаранілі калупаць у носе ў замежных паездках

Інструкцыі аб нормах паводзінаў за межамі краіны існавалі ў Кітаі і раней, але не былі напісаныя так падрабязна як цяпер. Да таго ж яны ілюстраваныя.



Турыстам раней раілі не чмякаць і не піць булён проста з талеркі, а таксама падоўгу не займаць грамадскія прыбіральні. Цяпер яшчэ не раяць кітайцам калупацца ў носе, спраўляць патрэбу ў басейнах і красці выратавальныя камізэлькі ў самалётах.



Акрамя агульных настаўленняў, інструкцыя даводзіць да ведама кітайцаў асаблівасці этыкету ў асобных краінах. Так, у Японіі не рэкамендуецца песціцца з вопраткай або церабіць валасы падчас ежы, у Іспаніі жанчынам варта насіць завушніцы, бо без іх яны "практычна аголеныя", а ў Нямеччыне не варта падклікаць людзей пальцам.



Як адзначае РІА "Новости", урад Кітая спадзяецца, што інструкцыя для турыстаў дапаможа палепшыць імідж краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі