Вы тут

Кітай асудзіў санкцыі ЕС супраць уладаў Беларусі

Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн і намеснік міністра замежных спраў РБ Мікалай Барысевіч / mfa.gov.by

Кітай асудзіў санкцыі ЕС супраць уладаў Беларусі. "Мы рашуча супраць таго, каб у міжнародных адносінах выкарыстоўваліся пагрозы і аднабаковыя санкцыі, цытуе словы афіцыйнага прадстаўніка МЗС КНР Чжао Ліцзяня ТАСС. — Кітай супраць ўмяшання знешніх сіл ва ўнутраныя справы Беларусі".

Таксама ён заявіў, што Еўрасаюзу трэба ўлічваць "спецыфіку" сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны.

22 чэрвеня ў Мінску адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Мікалая Барысевіча і пасла КНР у Беларусі Се Сяаюна. У кароткай справаздачы пра санкцыі ЕС ні слова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.