Вы тут

Кіроўцы змогуць ездзіць у мінскім грамадскім транспарце бясплатна

Грамадскі транспарт у Мінску / Еўрарадыё

Кіроўцы змогуць ездзіць у мінскім грамадскім транспарце бясплатна — па прад’яўленні пасведчання кіроўцы і тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль. Што праўда, толькі адзін дзень — 22 верасня, калі па ўсім свеце святкуецца Дзень без аўтамабіля, паведамляюць у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

У акцыі ўдзельнічаюць і наземны транспарт, і метрапалітэн.

Беларусь далучалася да святкавання Сусветнага дня без аўтамабіля некалькі гадоў таму. Гэты дзень традыцыйна завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Кожны год падчас гэтай кампаніі праходзяць мерапрыемствы для папулярызацыі грамадскага транспарту, транспартных сродкаў без матораў, здаровага ладу жыцця і захавання экалогіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.