Кіроўца збіў насмерць 15-гадовага падлетка, спрабуючы аб'ехаць сабаку

Кіроўца збіў насмерць 15-гадовага падлетка, спрабуючы аб'ехаць сабаку

Трагічнае здарэнне адбылося зранку 17 лістапада ў Круглянскім раёне Магілёўшчыне. Там падчас ДТЗ загінуў 15-гадовы падлетак.

Як паведамляе БелаПАН, здарэнне адбылося ў 7.30 на аўтадарозе Круглае — Слаўнае. Аўтамабілем "Опель-Вектра" кіраваў 39-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Круглае. Па словах кіроўцы, ён спрабаваў не наехаць на сабаку, таму выехаў на сустрэчную паласу дарогі.

Тым часам па левай узбочыне ішла група з чатырох падлеткаў і двух дарослых. Яны рухаліся на прыпынак, дзе іх мусіў забраць школьны аўтобус. Як патрабуюць правілы, пешаходы ішлі насустрач руху транспартных сродкаў.

15-гадовага падлетка з гэтай групы і збіў легкавы аўтамабіль. Ад адрыманых траўмаў падлетак памёр на месцы здарэння.

Цяпер следчыя органы праводзяць праверку па факце гібелі непаўналетняга.

Фота: spravda.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі