Кіроўца, які разбіўся ў Віцебску, ехаў на крадзеным аўто

Кіроўца, які разбіўся ў Віцебску, ехаў на крадзеным аўто

23-гадовы віцяблянін разбіўся на крадзеным аўтамабілі. 

Як паведамляла Еўрарадыё, ДТЗ са смяротным фіналам адбылося ў Віцебску ў ноч на 24 студзеня. На плошчы Свабоды кіроўца "Форда" не справіўся з кіраваннем, вылецеў на тратуар і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. Маладога чалавека шпіталізавалі з траўмамі, аднак каля 6-й гадзіны раніцы ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Як удакладняюць "Народныя навіны Віцебска", "Форд" не належаў кіроўцу, які ў ім разбіўся. Уладальнік прыпаркаваў сваё аўто 23 студзеня каля 23-й гадзіны каля свайго дома на праспекце Фрунзе. Адтуль машыну і ўгналі. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па фактах крадзяжу і дарожна-транспартнага здарэння.

У сацсетках выказваюць думкі, што малады чалавек мог разбіцца, уцякаючы ад патрульнага аўтамабіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі