Кіроўца скраў з офіса фірмы сейф з грашыма і ўтапіў яго

Кіроўца скраў з офіса фірмы сейф з грашыма і ўтапіў яго

Менш за суткі спастрэбілася супрацоўнікам аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска для таго, каб раскрыць крадзеж сейфа з грашыма са сталічнага офіса.

У міліцыю звярнуўся дырэктар экспедытарскай фірмы, паведамяе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Мужчына распавёў, што, прыйшоўшы раніцай на працу, не пабачыў у офісе сейф.

Праваахоўнікі затрымалі 23-гадовага кіроўцу гэтай жа фірмы. Як сцвярджаюць праваахоўнікі, напярэдадні ён таемна зрабіў сабе дублікат ключа ад офіса. Каля трэцяй гадзіны ночы хлопец забраўся ў памяшканне, дастаў сейф з шафы і паклаў яго ў вялікую сумку для лодкі. Потым на таксоўцы ён паехаў да сябе дадому ў Жлобін. 

У сваім гаражы малады чалавек ускрыў замок сейфа, дастаў адтуль грошы — 850 долараў ЗША і 24 000 рублёў. Пасля гэтага ён утапіў сейф ў рацэ. Патраціць грошы, праўда, ён не паспеў, бо ў абед гэтага ж дня яго затрымалі аператыўнікі.

На кіроўцу пачалі крымінальную справу за крадзеж. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі