Кіроўца школьнага аўтобуса пад Чашнікамі насмерць збіў дзіця

Кіроўца школьнага аўтобуса пад Чашнікамі насмерць збіў дзіця

Трагедыя з удзелам дзіцяці адбылася ў Чашніцкім раёне Віцебшчыны. Кіроўца школьнага аўтобуса, рухаючыся заднім ходам, насмерць збіў дзіця, паведамляе БЕЛТА.

Гэта адбылося 15 лістапада каля 16:00 у вёсцы Забор'е. Кіроўца вёз дзяцей са школы і садка. У аўтобусе было 11 дзяцей і двое суправаджальнікаў. На прыпынку сямёра дзяцей выйшлі. Аўтобус даў задні ход, і ў нейкі момант кіроўца заўважыў, што наехаў на адно дзіця. Гэта быў пяцігадовы хлопчык, які памёр на месцы. Патлумачыць, як гэта здарылася, мужчына не змог.

Стаж кіроўцы ў яго складае 39 гадоў. Перад выездам ён прайшоў перадрэйсавы кантроль (медагляд і інструктаж). Усе неабходныя дакументы на аўтобус у парадку, транспарт спраўны. Аўтобус у той самы дзень прайшоў планавы тэхагляд. Таксама кіроўцу інструктавалі супрацоўнікі ДАІ пра асаблівасці ваджэння пры перавозцы дзяцей.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Следства выявіць усе акалічнасці смяротнага наезду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі