Кіроўца "Поршэ" збіў кіроўцу "Дэў" бейсбольнай бітай праз акно аўтамабіля

Кіроўца "Поршэ" збіў кіроўцу "Дэў" бейсбольнай бітай праз акно аўтамабіля

33-гадовы мінчук стаў фігурантам крымінальнай справы пасля вулічнай сваркі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося ўвечары 12 ліпеня на рэгуляваным скрыжаванні на вуліцы Арлоўскай у Мінску. Канфлікт узнік паміж 21-гадовым кіроўцаў "Дэў Матыз" і 33-гадовым кіроўцам "Поршэ Каен". Аўтамабілі спыніліся на скрыжаванні. Пры гэтым кіроўца "Поршэ" выйшаў і праз адкрытае акно аўтамабіля тройчы стукнуў праціўніка рукамі і пяць разоў — бейсбольнай бітай па галаве і целе. Потым ён сеў у сваю машыну і паехаў.

Падчас расследавання крымінальнай справы следчыя выявілі, што мужчына яшчэ ў 2016 годзе быў пазбаўлены права кіравання транспартам. Ён прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым. 

Кіроўцу ўзялі пад варту. На яго пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі