Кіроўца грузавіка затармазіў, каб не збіць раварыста, і загінуў сам
![Кіроўца грузавіка затармазіў, каб не збіць раварыста, і загінуў сам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/63fc3acdc6220eb29ad8c1591903fc1f.jpg.webp?itok=8sf8Mr7h)
Кіроўца грузавіка затармазіў, каб не збіць раварыста, і загінуў сам. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня ў Старадарожскім раёне каля вёскі Горкі на 315-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расіі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы.
Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, фурай Scania R420 з паўпрычэпам кіраваў 58-гадовы жыхар Бярозы з Брэсцкай вобласці. З другаснай дарогі раптам выехаў 80-гадовы раварыст. Кіроўца грузавіка рэзка затармазіў. З-за гэтага драўняна-стружкавыя пліты, якія ён вёз, патрапілі ў кабіну. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр на месцы.
Можна меркаваць, што раварыст не пацярпеў. Ён, як і кіроўца, быў цвярозы.
Фота: uvd-mo.gov.by