Вы тут

На інаўгурацыю не запрасілі нават расійскага амбасадара

Таемная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі / сайт Аляксандра Лукашэнкі

Улады Беларусі не запрашалі замежных амбасадараў на інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі

"Па нашых звестках, кіраўнікам акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій, запрашэнні не накіроўваліся. Не паступала яно і расійскаму амбасадару", — паведаміў агенцтву "Інтэрфакс" прэс-сакратар расійскай амбасады ў Беларусі Аляксей Маскалёў.

Інаўгурацыя Лукашэнкі прайшла 23 верасня. Яна была падрыхтаваная таемна, на яе былі запрошаныя каля 700 чалавек, як паведаміла яго прэс-служба.

Кіраўнікі шэрагу замежных краін і міністэрстваў замежных спраў ужо заявілі, што не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. У гэты спіс увайшлі Германія, Літва, Латвія, Эстонія, Славакія, Чэхія, Данія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.