Вы тут

Кіраўнік Pfizer распавёў, калі свет можа вярнуцца да нармальнага жыцця

Мае адбыцца штогадовая рэвакцынацыя ад каронавіруса​ / Reuters

Генеральны дырэктар амерыканскай кампаніі-вытворцы вакцын Pfizer Альберт Бурла выказаў здагадку, што свет зможа вярнуцца да звыклага "дакавіднага" жыцця ўжо на працягу года. Але ёсць адна ўмова — патрэбна будзе штогадовая рэвакцынацыя.

"Я лічу, што найбольш верагодны сцэнарый — гэта штогадовая вакцынацыя",цытуе Бурла агенцтва ТАСС.

Ён таксама распавёў аб вакцыне для дзяцей. Pfizer ужо правяла даследаванне прэпарата і мае намер у бліжэйшы час перадаць вынікі на разгляд упраўлення па наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША.

У Беларусі, па дадзеных на 26 верасня, цалкам вакцынаваны каля 17% грамадзян. Нагадаем, што прэпарат Pfizer беларусам пакуль недаступны. Ёсць магчымасць вакцынавацца альбо расійскімі "Спадарожнік V" ці "Спадарожнік Лайт", альбо кітайскай вакцынай вытворчасці Sinopharm.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.