Вы тут

У Беларусі поўны курс вакцынацыі прайшлі 1,6 млн чалавек

Менш за ўсё цалкам вакцынаваных грамадзян налічваецца ў Віцебскай вобласці​ /gov39.ru

У Беларусі больш за 1 571 000 грамадзян прайшлі поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса, паведамляе Мінздароўя. Гэта блізу 16,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Пры гэтым першую дозу вакцыны атрымалі звыш 2 009 000 чалавек (21,5% ад агульнай колькасці жыхароў Беларусі).

Больш за ўсё цалкам прышчэпленых грамадзян налічваецца ў Менску (больш 351 тысяч). На другім месцы стаіць Гомельская вобласць (больш 279 тысяч), на трэцім — Брэсцкая (звыш 193 тысяч).

У Мінскай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш як 184 тысяч чалавек, у Магілёўскай — больш за 179 тысяч, Гродзенскай — больш за 170 тысяч чалавек.

Менш за ўсё цалкам вакцынаваных грамадзян налічваецца ў Віцебскай вобласці — звыш 166 тысяч чалавек.

Таксама завяршылі курс вакцынацыі больш за 48 тысяч супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.