Кіраўнік МІ-5: Пад пагрозай апынулася праграма барацьбы з тэрарызмам

Некалькі месяцаў таму былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн раскрыў тэхналогіі электроннага высочвання, якія выкарыстоўваюць спецслужбы ЗША і Брытаніі. Сам Паркер у сваім звароце канкрэтна Сноўдэна не назваў.



Як перадае ВВС, кіраўнік МІ-5 адзначыў, што гэтае выкрыццё пашкодзіла працы Цэнтра ўрадавай сувязі. Ён забяспечваў МІ-5 каштоўнымі звесткамі, якія дапамагаюць прадухіліць тэрарыстычныя акты.



У чэрвені брытанская газета Guardian паведаміла, што Цэнтр ад сярэдзіны 2010 года карыстаўся звесткамі пра кантакты мільёнаў людзей у інтэрнэце і іх тэлефонныя перамовы, сабранымі амерыканскім Агенцтвам нацыянальнай бяспекі.



Фота — euromag.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі