Кінолагі з Баранавічаў узялі "сведкамі" на вяселле аўчарак
![Кінолагі з Баранавічаў узялі "сведкамі" на вяселле аўчарак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/baranki-2005-1.jpg.webp?itok=f9EFiIX6)
Арыгінальнае вяселле адбылося 20 траўня ў Баранавічах. Як піша intex-press.by, шлюбам пабраліся маладыя людзі, якія захапляюцца дрэсіроўкай сабак.
Праз агульнае захапленне кіналогіяй яны пазнаёміліся. Таму і на вяселле ўзялі "сведкамі" аўчарак.
"Я кінолаг, мой муж кінолаг. Іншых ідэй з нагоды сведкаў і быць не магло, імі сталі нашы сабачкі Тэдзі і Флора", — кажа нявеста Ірына.
Для ўрачыстасці сабакам пашылі спецыяльныя касцюмы.
![Кінолагі з Баранавічаў узялі "сведкамі" на вяселле аўчарак](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/baranki-2005-2.jpg.webp?itok=h0Vu8GHM)
Вяселле кінолагаў у Баранавічах / intex-press.by
![Кінолагі з Баранавічаў узялі "сведкамі" на вяселле аўчарак](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/baranki-2005-3.jpg.webp?itok=DCwCPeXV)
Вяселле кінолагаў у Баранавічах / intex-press.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.