"Кіна не будзе" — Netflix стаў недаступны для расіян у Google Play і App Store

Раней кіраўніцтва Netflix заяўляла аб прыпыненні працы на тэрыторыі Расіі ў сувязі з вайной ва Украіне / Reuters
Раней кіраўніцтва Netflix заяўляла аб прыпыненні працы на тэрыторыі Расіі ў сувязі з вайной ва Украіне / Reuters

Амерыканскі стриминговый сэрвіс Netflix больш недаступны расійскім карыстальнікам у Google Play і App Store. Арыгінальная праграма не адлюстроўваецца пры ўводзе назвы сэрвісу ў пошукавым радку, паведамляе ТАСС.

Агенцтва таксама адзначае, што афіцыйных каментароў аб выдаленні праграмы на момант публікацыі не было. Аднак раней кіраўніцтва Netflix заявіла аб прыпыненні працы на тэрыторыі Расіі ў сувязі з падзеямі ва Украіне. А яшчэ раней кіраўніцтва кампаніі адмовілася трансляваць расійскія каналы.

Netflix — гэта стрымінгавы сэрвіс, які дазваляе глядзець фільмы, серыялы, мультфільмы на прыладах з падключэннем да Інтэрнэту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі