Кіеў абменьвае аднаго расійскага салдата на 10 украінскіх байцоў

Пра гэта на закрытым паседжанні Вярхоўнай Рады Украіны паведаміў выканаўца абавязкаў міністра абароны Іван Руснак. Як інфармуе сайт LB.ua, які спасылаецца на крыніцу сярод парламентароў, Руснак падкрэсліў, што перамовы аб абмене палоннымі з прадстаўнікамі самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР" не вядуцца, кантакты ідуць толькі з расіянамі.

Таксама на закрытым паседжанні Вярхоўнай Рады была агучаная лічба загінулых украінскіх вайскоўцаў у акружэнні пад Ілавайскам — 107 чалавек. Праўда, яна недакладная, паколькі нямала вайскоўцаў лічацца зніклымі без вестак. Колькі чалавек знаходзіцца ў расійскім палоне, таксама невядома.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі