Кіберрабаўнікі знялі $45 млн у банкаматах 27 краін, Беларусі ў спісе няма

Як паведамляе сайт delfi.lv, кіберрабаўнікі атрымалі дадзеныя пра дэбетавыя плацёжныя карткі і здымалі з іх наяўныя (толькі ў Нью-Ёрку знялі 2,8 млн долараў). Прычым рабілася гэта адначасова ў Еўропе, Азіі, Амерыцы: ад Бельгіі і Нямеччыны да Канады, Японіі і Малайзіі. Вядомыя дзве маштабныя акцыі, якія былі праведзеныя ў кастрычніку 2012-га і ў сакавіку сёлета.


У ЗША па гэтай справе ўжо арыштаваныя 7 чалавек.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі