Хірурга Алену Церашкову за ўдзел у пратэстах прысудзілі да "хатняй хіміі"

Алена Церашкова

Алена Церашкова / Владимир Гридин

Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд па справе двухразовай чэмпіёнкі Беларусі па тхэквандо, пісьменніцы і хірурга Алены Церашковай. Яе судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 год і прысудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі". Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі з-пад варты ў зале суда, пішуць праваабаронцы. Справу разглядала суддзя Юльяна Шчэрба.

Алена — маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста і палітзняволенага Максіма Вінярскага. Раней ён быў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Алену таксама раней некалькі разоў затрымлівалі за яе пазіцыю, але дагэтуль каралі штрафамі ў рамках адміністрацыйных працэсаў. Інфармацыя пра яе затрыманне ў рамках апошняй — крымінальнай — справы з'явілася 20 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі