Кэтрын Эштан: Спіс санкцый застаецца адкрытым

Такую заяву зрабіла ў Бруселі 18 сакавіка вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

21 сакавіка ЕС плануе пашырыць яшчэ на 19 чалавек спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на яго тэрыторыю.

Як паведаміла БелаПАН прэс-служба прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, Эштан нагадала, што "ў адпаведнасці з заключэннямі Савета па замежных справах 31 студзеня, спіс асоб, на якіх накладзеныя абмежавальныя меры, застаецца адкрытым і ўвесь час пераглядаецца з улікам далейшага развіцця сітуацыі".

У прыватнасці, паводле яе слоў, ЕС мае намер працягваць уключаць у спіс афіцыйных беларускіх асоб, такіх як суддзі і пракуроры, якія маюць непасрэднае дачыненне да вынясення прысудаў па палітычных матывах і рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці.

"У залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Беларусі ЕС гатовы разгледзець новыя адрасныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва", — заявіла Эштан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі