КДБ і ФСБ правялі сумесную аперацыю і затрымалі тэрарыста — Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / president.gov.by

КДБ Беларусі і ФСБ Расіі правялі сумесную аперацыю і затрымалі тэрарыста, які трапіў на тэрыторыю Беларусі. Пра гэта заявіў журналістам у Маскве Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

Ён расказаў, што ў Беларусь патокам пайшла зброя — праз адкрытую мяжу з Расіяй: "Проста патокам з Украіны пайшла зброя — у Расію, праз Расію да нас. У нас з Украінай мяжа намёртва закрытая. Праз Бранскую, іншыя вобласці пайшла зброя".

Пасля гэтага кіраўнік Беларусі расказаў пра затрыманага тэрарыста."Мы скончылі з Аляксандрам Васільевічам Бортнікавым (дырэктар Федэральнай службы бяспекі Расіі. — БЕЛТА) сёння. Бліжэйшым часам паінфармуем грамадства. Вы ведаеце, мы затрымалі гэтага тэрарыста, які пракраўся на тэрыторыю Беларусі, і праз Расію яго хацелі вывезці ў іншую краіну", — паведаміў Лукашэнка.

Ён расказаў пра вынікі сумеснай аперацйыі КДБ і ФСБ: "Накрылі ўсю сетку. Расіяне дапрацоўваюць тут, у Расіі, па іншых напрамках. Так што ў спакоі нас не пакінуць. Схроны — што ў Беларусі, што ў Расіі — зброі і выбухоўкі ёсць. Заходзяць і бяруць гэта".

Лукашэнка згадаў у сувязі з гэтым выбух у пецярбургскай кавярні, ад якога загінуў прапагандыст Уладлен Татарскі. "Хутчэй за ўсё, ніхто ў кішэнях праз мяжу не вязе боепрыпасы і выбухоўку. Схроны тут. І ў нас мы некалькі такіх накрылі", — патлумачыў ён.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі