Казулін: Захад не зменіць стаўленне да Лукашэнкі з-за выбуху

Палітык станоўча ацаніў той факт, што да расследавання тэракту будуць прыцягнутыя спецыялісты з-за мяжы.

Казулін: “Міжнароднае расследаванне – гэта вельмі важна, каб можна было зрабіць пэўныя высновы. Але паглядзім, што будзе далей адбывацца. У нас улады казалі вельмі шмат наконт таго, што адбылося на День Незалежнасці ў 2008 годзе. Было таксама шмат заяваў і абяцанняў на высокіх узроўнях. Але да гэтага часу мы не ведаем, хто быў заказчыкам”.

Разам з тым, Казулін звяртае ўвагу на заяву кіраўніка Беларусі

Казулін: “Лукашэнка на нарадзе, якую ён праводзіў, казаў: “Я вас папярэджваў, што такое будзе адбывацца. І што гэта тое, на што мы павінны адказаць”. Гэта была сур’ёзная заява з далёка ідучымі наступствамі”.

Палітык не выключае, што апазіцыю цяпер чакаюць чарговыя палітычныя чысткі. А вось на заходнім фронце па-ранейшаму будзе без пераменаў.

Казулін: “Захад ужо наступіў на некаторыя граблі і добра разумее, што далей можна чакаць ад Лукашэнкі. Таму наўрад ці будзе наступаць на тое ж самае”.

Фота: udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі