Казахі паказалі талісман чэмпіянату свету па хакеі, Барыс выглядае пагрозліва

Казахі паказалі талісман чэмпіянату свету па хакеі, Барыс выглядае пагрозліва

Казахі паказалі талісман чэмпіянату свету па хакеі ў першым дывізіёне. Гэта снежны барс Барыс. Шчыра кажучы, ён выглядае пагрозліва. Нацыянальная зборная Казахстана з яго падтрымкай будзе змагацца за выхад у эліту. Сярод сапернікаў — беларусы. Дарэчы, гэтыя дзве зборныя 25 красавіка правядуць у Нур-Султане кантрольны матч.

Сусветнае першынство стартуе 29 красавіка. За дзве пуцёўкі ў эліту пазмагаюцца зборныя Беларусі, Казахстана, Літвы, Венгрыі, Славеніі і Паўднёвай Карэі.

Казахі паказалі талісман чэмпіянату свету па хакеі, Барыс выглядае пагрозліва
icehockey.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі