Кастусёў праходзіць медыцынскае абследаванне пасля збіцця дубінкамі
Рыгор Кастусёў сёння прайшоў медыцынскае абследаванне ў шпіталі ў сувязі з пабоямі, якія нанеслі яму сілавікі на плошчы 19 снежня ў Мінску, паведамляе Радыё Рацыя. Кастусёў адзначае, што ўвесь час адчувае наступствы пабояў і абследаванне працягнецца яшчэ некалькі дзён. "Я праходжу абследаванне пасля дубінак. Я яшчэ адчуваю наступствы. На выходных я прайшоў абследаванне і мне тут нашы сябры лекары параілі зрабіць яшчэ дадатковыя абследаванні, вось я і выконваю іхнія настойлівыя парады. А дзве працэдуры мяне запісалі ў чаргу на 29-30 снежня, яны самыя складаныя, таму і ёсць чарга, і раней мы іх не змаглі арганізаваць", - распавёў Кастусёў.
Нагадаем, Кастусёў мае статус падазраванага ў дачыненні да масавых беспарадкаў на Плошчы. Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.
Нагадаем, Кастусёў мае статус падазраванага ў дачыненні да масавых беспарадкаў на Плошчы. Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.