Карэйскі цэнтр Інстытута караля Седжона адкрыецца ў БДУ

Апроч таго, у цэнтры будуць праводзіць падрыхтоўку выкладчыкаў карэйскай, арганізаваныя розныя курсы, а таксама розныя навуковыя і культурныя мерапрыемствы і конкурсы, інфармуе БелаПАН. Афіцыйная дата адкрыцця — 18 студзеня.



Цэнтры Інстытута караля Седжона — гэта адукацыйныя ўстановы, якія ствараюцца па ўсім свеце па даручэнні ўраду Рэспублікі Карэя для навучання карэйскай мове тых карэйцаў, якія жывуць за мяжой і прадстаўнікоў іншых нацыяў, а таксама для знаёмства з культурай краіны.



На сёння Інстытут мае 120 аддзяленняў у 52 краінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі