Карэспандэнт “Еўрарадыё” патрапіў у славуты падземны ход Радзівілаў (фота)

Будаўнікі разбурылі частку старадаўняга ходу на валах Нясвіжскага замку, у выніку чаго там утварылася вялікая дзюра. У будучыні ў падземны ход збіраюцца пусціць турыстаў, а пакуль што будаўнікі п’юць там “чарніла” і дзяўбуць сцены, шукаючы скарбы…


Яшчэ нядаўна выхад з падземнага ходу выглядаў так. Ён адкрыўся, калі будаўнікі сталі раўняць экскаватарам замкавыя валы…



Літаральна некалькі дзён таму частка старадаўняга ходу была знішчаная. Яго рыхтуюць для паказу турыстам, а таму старую цэглу будуць мяняць на новую



Разбураны кавалак знаходзіцца адразу каля новазбудаванай сценкі



Гэты ход, паводле рэстаўратараў, складае 42 метры. Ён пачынаецца каля аднаго з карпусоў замку і выводзіць на валы. Сапраўдны падземны ход, які вядзе на Анёльскую гару, пакуль не знайшлі.br />


Каб патрапіць у ход, трэба ўзлезці на колішнюю абарончую сценку.br />


Унізе ляжыць разабраная 400-гадовая цэгла. Частка – ахайна складзеная…br />


…а частка наваленая гарой, як смеццеbr />


Узлезшы на сценку, я са здзіўленнем пабачыў, што ход… двухпавярховы! Гэта – ўваход у ніжні тунэль…



…а гэта – ў верхні



Спачатку я пайшоў у верхні. Будаўнікі правялі тут электрычнасць, каб рамантаваць ход. Хаця – трэба заўважыць – сцены і столь у найвыдатнейшым стане! Праз пару метраў пасля ўваходу ход паварочвае направа



Іду за паварот – і вось, праз колькі метраў, ані спераду, ані ззаду нічога не відаць, толькі цемра



Праз дзесятак метраў – яшчэ адзін паварот



У канцы хода я пабачыў драўляную лесвіцу



Яна вяла наверх, а там было бачнае святло. Лесвіца настолькі спарахнелая, што ўзлезці па ёй я не наважыўся



Такім жа чынам выходжу на двор. Усю дарогу туды і абратна на мяне падаюць асобныя кроплі халоднай вільгаці



Стаю ля верхняга ходу і думаю, як злезці ўніз. Нарэшце, чысцінёй шортаў было вырашана ахвяраваць дзеля гісторыі



Ніжні тунэль па сваёй форме вельмі падобны да верхняга. Хутчэй за ўсё, яны ідуць адзін над адным



Ужо знаёмы паварот



Але ніжні ход мне падаўся даўжэйшым – блізка да лічбы ў 42 метра



На сценах – плесень і вільгаць



Раптам на падлозе я пабачыў бутэльку. У цемры спачатку падумаў, што, магчыма, ёй 500 гадоў!.. Пры дэталёвым разглядзе высветлілася, што гэта было сучаснае “чарніла”. Будаўнікі ўмудраюцца піць нават у падземным ходзе Радзівілаў!..



Іду далей…



І бачу, што піць яны ўмудраюцца яшчэ як!..



Выхад з ходу ў замак ужо знішчаны і зроблены з сучасных бетонных плітаў



Ён накрыты дошкамі, таму я так і не зразумеў, у якую частку замка патрапіў



Дарэчы, сцены абоіх хадоў у многіх месцах павыбіваныя – адчуваецца, што тут ужо нехта паспеў пашукаць скарбы



У адным месцы падлога ніжняга тунэлю ідзе горачкай – складаецца адчуванне, што тут ёсць яшчэ і трэці падземны паверх



Трапяткое адчуванне – ісці па тунэлю, які складзены больш за 400 гадоў таму



У якім выглядзе яго пабачаць турысты – загадка. Ці не прызнаюць нашыя “рэстаўратары” і тут, што цэгла старая, і яе трэба мяняць на сучасную?..



Лавіце момант: бярыце ліхтарыкі – і ў Нясвіж!..

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі