Кантрабандыст прыгнаў у Беларусь 7 аўто пад выглядам аднаго

Кантрабандыст прыгнаў у Беларусь 7 аўто пад выглядам аднаго

Жыхар Брэсцкага раёна прыгнаў у Беларусь 7 аўтамабіляў пад выглядам аднаго. Такую схему выкрылі супрацоўнікі Брэсцкай мытні сумесна з прадстаўнікамі МУС. 57-гадовы мужчына з кастрычніка 2018 года па люты 2019 года ўвёз з тэрыторыі ЕС сем машын маркі “Аўдзі”.

Усе яны былі аднолькавай мадэлі. Каб увезці машыны без мытных плацяжоў, кантрабандыст выкарыстоўваў адзін і той самы нумарны знак. Нумар ставіўся на чарговае аўто на тэрыторыі Польшчы і пасля машыну без праблем праганялі праз “зялёны калідор” на мяжы.

Машыны, увезеныя ў Беларусь незаконна, канфіскаваныя. Падлічана, што зламыснік вінаваты джяржаўнаму бюджэту болей за 115 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі