Кансультацыі па адпраўцы міратворцаў на Данбас пачнуцца 23 лютага

Кансультацыі ў Савеце Бяспекі ААН па адпраўцы міратворчага кантынгенту на Данбас пачнуцца 23 лютага. Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін у эфіры тэлеканалу “Україна”, інфармуе БЕЛТА.

Клімкін удакладніў, што ў часе кансультацыяў будзе таксама абмяркоўвацца паліцэйская місія ЕС. “Паліцэйская місія ЕС вельмі важная, але, вядома, не на этапе стабілізацыі. Спачатку нам трэба дасягнуць дээскалацыі сітуацыі, спыніць пастаянныя атакі, абстрэлы, для гэтага нам патрэбны міратворчы кантынгент. Гэты міратворчы кампанент можа быць ААН-аўскім, можа быць ЕС-аўскім. Хутчэй за ўсё, ён будзе змяшаным”, — мяркуе кіраўнік МЗС Украіны.

Клімкін таксама лічыць, што прысутнасць міратворцаў гарантуе выкананне мінскіх дамоўленасцяў.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Украіны таксама меў тэлефонную размову з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, у часе якой абмеркаваў сітуацыю на Данбасе.

Генсек ААН выказаў спадзеў, што рэжым спынення агню будзе выконвацца ва ўсім рэгіёне, а таксама сказаў, што ў пынанні аб накіраванні міратворцаў ва Украіну будзе кіравацца рашэннем Савету Бяспекі ААН.

Пан Гі Мун даў высокую ацэнку лідуючай ролі прэзідэнта Парашэнкі ў намаганнях па пошуку мірнага ўрэгулявання працяглага канфлікту на ўсходзе Украіны. Разам з тым кіраўнік ААН выказаў занепакоенасць з нагоды таго, што сітуацыя на месцах застаецца небяспечнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі