Кандыдаты ў прэзідэнты стануць вядомыя 14 ліпеня — у апошні дзень

Кандыдаты ў прэзідэнты стануць вядомыя 14 ліпеня — у апошні дзень

Кандыдатаў у прэзідэнты аб'явяць 14 ліпеня — у апошні дзень, калі ЦВК можа займацца рэгістрацыяй кандыдатаў (гэты працэс адбываецца з 5-га па 14-га ліпеня). У гэты дзень адбудзецца паседжанне камісіі, якая аб'явіць імёны тых, хто пазмагаецца за прэзідэнтскае крэсла. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Цэнтрвыбаркаме. 

Такім чынам, на агітацыю ў кандыдатаў застанецца мінімальная колькасць часу — усяго 25 дзён.

На сёння прэтэндэнтамі ў кандыдаты з'яўляюцца Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачэнь, Святлана Ціханоўская і Аляксандр Лукашэнка. Пры падліку галасоў ЦВК заявіў, што ў Валерыя Цапкалы не хапае патрэбных для рэгістрацыі подпісаў, хаця былы кіраўнік ПВТ падаў у Цэнтрвыбаркам 160 тысяч подпісаў. "Кандыдат у кандыдаты" пераконвае, што не збіраецца адмаўляцца ад свайго намеру стаць прэзідэнтам і будзе апратэстоўваць рашэнне ЦВК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі