Канцэрн Ericsson прыпыніць пастаўкі ў Беларусь

Канцэрн Ericsson прыпыніць пастаўкі ў Беларусь

Шведскі тэлекамунікацыйны канцэрн Ericsson прыпыняе ўсе пастаўкі кліентам у Беларусь. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-рэліз кампаніі.

"Ericsson вырашыла прыпыніць усе пастаўкі, а таксама адкласці новыя праекты кліентаў у Расіі, пакуль мы праводзім наш аналіз. Гэта датычыць і паставак у Беларусь, бо ўведзеныя аналагічныя санкцыі", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама шведскі канцэрн плануе ахвяраваць 10 мільёнаў крон (больш за 1 мільён долараў) міжнародным дабрачынным арганізацыям, якія працуюць ва Украіне. Гэтыя грошы пойдуць на пастаўку прадуктаў харчавання, вады і медыкаментаў у найбольш пацярпелыя раёны. Таксама яны прызначаюцца для рамонту жыццёва важнай інфраструктуры і падтрымкі сем'яў, якія пакінулі сваё жыллё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі