Камандзір спецпадраздзялення "Алмаз" вызвалены ад пасады

Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў вызваліў ад пасады камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Мікалая Карпенкава. Пра гэта стала вядома інтэрнэт-газеце Naviny.by, хаця ва Упраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС такі факт выданню афіцыйна пракаментаваць не здолелі. Пры гэтым спаслаліся на тое, што загад аб вызваленні палкоўніка Карпенкава "да іх службы даведзены не быў".

Байцы "Алмаза" ўдзельнічалі ў разгоне апазіцыйнай дэманстрацыі 19-20 снежня і ў затрыманні яе ўдзельнікаў. Naviny.by выказваюць меркаванне, што менавіта ў сувязі з гэтым у кіраўніцтва МУС з'явіліся прэтэнзіі да камандзіра спецпадраздзялення.

42-гадовы палкоўнік Карпенкаў займаў гэтую пасаду з 2003 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі