Камандзір “Данбасу”: калі не спыніцца “перамір’е”, я сам ствару УНР

Але для гэтага патрэбная толькі воля вярхоўнага галоўнакамандуючага, прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Калі пасля 30 чэрвеня (тэрмін заканчэння рэжыму аднабаковага спынення агню) улада не зробіць канкрэтных захадаў, Сяменчанка абяцае сам стварыць на Данбасе Украінскую народную рэспубліку. Пра гэта ён заявіў выданню “ГОРДОН”.

“Ідзе сапраўдная вайна, але не ўсе ў краіне гэта ўсведамляюць. Большасць жыхароў Данбасу гатовыя ўзяць зброю і абараніць рэгіён ад тэрарыстаў”, — сказаў Сяменчанка.

Камбат падкрэсліваў, што не аднойчы настойваў і на афіцыйным стварэнні батальён тэрытарыяльнай абароны Данецкай вобласці, і на ўвядзенні ваеннага становішча, але кожны раз гэтыя рашэнні блакаваліся зверху.

“Я настойваю на спыненні гэтак званага “перамір’я” і ўвядзенні ваеннага становішча на Данбасе. У ваеннага становішча шмат перавагаў, галоўнае з якіх — мабілізацыя ўсіх сіл дзяржавы на адхіленне пагрозы”, — дадаў камандзір “Данбасу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі