Камандзір батальёна "Данбас" стварае Украінскую вайсковую арганізацыю

"Я заклікаю людзей з Украінай у сэрцы, якія маюць волю да барацьбы і розум, каб зразумець, што прамаруджванне цяпер згубнае для краіны, да аб'яднання на аснове Украінскай вайсковай арганізацыі, якая будзе створаная і як прадаўжальніка справы свайго гістарычнага папярэдніка і як арганізацыю 21 стагоддзя з гатоўнасцю да новых выклікаў, якія ставіць перад Украінай час", — напісаў камандзір батальёна "Данбас" у Facebook.

Нагадаем, Украінская вайсковая арганізацыя была створаная ў пачатку 1920-х гадоў на чужыне ўкраінскімі вайскоўцамі з арміі Украінскай Народнай Рэспублікі. Пазней яна трансфармавалася ў Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў, якая змагалася за незалежнасць Украіны.

Сямён Сяменчанка адзначае, што раней планавалася назва "Партызанскі рух", але ад яе было вырашана адмовіцца на карысць УВА. Ён падкрэслівае: няма ніякай "антытэрарыстычнай аперацыі" — "ідзе вайна за нашу Незалежнасць". Ён заклікае не паўтараць памылак, якія зрабілі ўкраінскія патрыёты ў пачатку ХХ стагоддзя, калі не змаглі абараніць сваю краіну ад ворагаў.

У бліжэйшыя дні будзе арганізаваная прэс-канферэнцыя, прысвечаная стварэнню Украінскай вайсковай арганізацыі, ды пачнуць з'яўляцца яе суполкі. Сяменчанка адзначае, што ў парламенцкіх выбарах УВА ўдзельнічаць не будзе.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі