Каманда Аляксандра Глеба зноў стала лідэрам чэмпіянату Англіі

Пасля ўчорашняй перамогі ў гасцях над “Манчэстар Сіці” з лікам 3:1 (адзначым, што ў арганізацыі двух галоў паўдзельнічаў Аляксандр Глеб) “Арсенал” стаў адзінаасобным лідэрам чэмпіянату Англіі.  Справа ў тым, што галоўны сапернік “кананіраў” “Манчэстар Юнайтэд” згуляў таксама ў гасцях унічыю з “Тотэнхэмам” – 1:1. А мог і прайграць, бо зраўняў лік толькі на 90-й хвіліне. Унічыю 1:1 з “Портсмутам” згуляў і “Чэлсі”.

Пасля 25 тураў “Арсенал” мае 60 ачкоў, “Манчэстар Юнайтэд” – 58, у “Чэлсі” – 54.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі