Каля расійскай амбасады ў Кіеве спалілі расійскі шакалад і гарбату (відэа)

Актывісты спалілі каля будынка пасольства РФ прадукты расійскай вытворчасці, набытыя ва ўкраінскай сталіцы, — шакалад, гарбату, ікру, піва, перадае РБК.



У руках мітынгоўцаў былі плакаты з надпісамі "Не — эканамічнаму тэрору" і "Рукі прэч ад Украіны". Такім чынам яны спрабавалі падштурхнуць кіраўніцтва краіны на "мытную блакаду" ў адказ: патрабавалі прызнаць расійскую прадукцыю забароненай.



Нагадаем, што нядаўна Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расію кандытарскіх вырабаў украінскай кампаніі Roshen. Расійскія эксперты выявілі ў шакаладзе бензапірэн і абвінавацілі вытворцаў у адсутнасці належнага кантролю за вытворчасцю прадукцыі. Праверкі ўкраінскага шакаладу ў іншых краінах шкодных рэчываў не выявілі.



Сённяшні пратэст у Кіеве – не першая акцыя незадаволенасці ва Украіне. Раней актывісты радыкальнай партыі "Братэрства" абстралялі будынак Ашчадбанка тортамі. На іх кандытары зрабілі глазураваны лозунг "Смерць маскалям".


Фота — censor.net.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі