Каля Маладзечна “хуткая” апынулася ў кювеце, ёсць пацярпелыя (фота)

Каля Маладзечна “хуткая” апынулася ў кювеце, ёсць пацярпелыя (фота)

Каля Маладзечна “хуткая” апынулася ў кювеце, ёсць пацярпелыя. Здарэнне адбылося пасля 13-й гадзіны ў пятніцу, 16 чэрвеня. Як піша “Рэгіянальная газета”, па словах відавочцаў, вадзіцель не саўладаў з кіраваннем падчас спробы абгону. “Хуткая” выехала на сустрэчную паласу руху, манёўр, відаць, завяршыць не паспела, і спрабавала вярнуцца на сваю паласу. Машыну занесла і яна апынулася ў кювеце. У “хуткай” паламаныя пярэднія колы, разбітае шкло.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пацярпелі тры чалавекі, іншая “хуткая” забрала іх у бальніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі