Вы тут

Каля Курапатаў з'явіцца гіганцкі васілёк

Макет будучага павільёна / sb.by

На ўскраіне Мінска пабудуюць новы Нацыянальны выставачны павільён. Стары яго будынак знаходзіўся па вуліцы Янкі Купалы і быў знесены. Для новага выбралі месца на скрыжаванні Лагойскага тракта з Мінскай кальцавой аўтадарогай, каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Экспабел", недалёка ад народнага мемарыялу ў Курапатах. Як інфармуе sb.by, праект распрацаваў галоўны архітэктар "Мінскпраекта" Уладзімір Архангельскі.

"Важна, каб цэнтр быў пазнавальны, індывідуальны і асацыяваўся менавіта з Беларуссю", — кажа Архангельскі. На яго думку, васілёк — "удалы архітэктурны вобраз".

Плануецца, што будынак-васілёк будзе гіганцкі — 25 тысяч квадратных метраў. Ён будзе складацца з трох пялёсткаў, размах кожнага з іх складзе 290 метраў. У сярэдзіне будзе круглы павільён.

Пра запланаванае стварэнне Нацыянальнага выставачнага павільёна было заяўлена на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў траўні мінулага года (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.